Падзея
Ані Эрно

Набыць друкаваны асобнік можна ў нашай кнігарні. У Вільні ў продажы ў беларускім цэнтры (Віленская, 20). У Варшаве – у Моладзевым хабе.

Першы і пакуль што адзіны пераклад твору нобэлеўскай ляўрэаткі Ані Эрно на беларускую мову.

Раман "Падзея" (L'Événement) быў напісаны ў 1999 г. Ён прысьвечаны тэме аборту, які пісьменніца зрабіла трыццаць шэсць гадоў таму, калі аборты яшчэ былі забароненыя ў краіне пісьменьніцы – Францыі. Акрамя складанай псыхалягічнай асабістай сітуацыі, у творы паўстае сацыяльна-палітычная карціна тагачаснай Францыі, якая не вырашала праблемы, а проста яе замарожвала. У самой назьве раману выяўляецца сацыяльнае пасланьне: аборт аўтаркі гэта ня проста нейкі асабісты ўчынак ці пакута адной жанчыны, а значнае здарэньне, якое ўрэшце выбухне моцным супрацівам і выльецца ў сапраўдную палітычную падзею.

Перакладнік: Уладзіслаў Гарбацкі
Выдавецтва: Gudų Kultūros Draugija Lietuvoje (Таварыства беларускай культуры ў Лeтуве)

ISBN: 978-9955-578-22-2
99 стар.

Водгукі

Гэтая гісторыя проста "прыляпляе" да старонак. Простыя мова кнігі робіць нейкі цуд, яна бярэ цябе за руку і прыляпляе да лёсу гераіні. Так, як быццам яна толькі табе ў дадзены момант адкрывае душу, расказвае ўсё як было, самае патаемнае, без прыўкрасаў, без спробаў апраўдацца. І ты не можаш сказаць сабе: "Стоп, я дачытаю заўтра". Бо гэта такая інтымная споведзь, і ты пражываешь з гэтай дзяўчынай кожны ейны крок. Абсалютна ўражвае, што тое, што ёй прыйшлося перажыць, было літаральна пазаўчора, а сёння асобныя краіны вяртаюць жанчынаў у такую ж сітуацыю. Святлана Нех

У прэсе

Першы тэкст французскай жывой класікі па-беларуску: выйшаў раман «Падзея» Ані Эрно (Новы час)

«За «я» апавядальніцы заўсёды стаіць яна, Ані Эрно» — беларускі перакладчык Уладзіслаў Гарбацкі пра сёлетнюю набеліятку (Новы час)

«Яна вельмі „беларуская“ пісьменьніца». Гутарка з Уладзіславам Гарбацкім, перакладнікам раману сёлетняй набэлісткі (Радыё Свабода)