Bloodlands 20/22 Belarus/Ukraine

Дыхтоўны фотаальбом з вершамі, створаны Алесем Плоткам і фатографамі Алесем Пілецкім і Станіславам Крупажам. У фокусе аўтараў — «крывавыя землі», Беларусь і Украіна, і іх пакутліва розны шлях дэкаланізацыі.

Акрамя аўтарскіх твораў кніга змяшчае пераклады ўкраінскіх літаратараў: Івана Сэмесюка, Тані Радзівонавай, Вячаслава Лявіцкага, Лэсыка Панасюка, Angie Siveria.

Увесь даход накіроўваецца рэабілітацыйнаму цэнтру «Ланка», створанаму беларусамі ва Украіне.

ISBN 978-1-915601-00-1
80 стар.

Алесь Плотка чытае верш "Пушкін ідзе па Бучы" з кнігі "Bloodlands 20/22 Belarus/Ukraine" (Hučna Fest, Варшава, 9 ліпеня 2023) 

«У крызісныя часы, калі асноўная функцыя мастацтва заглушаная, яно мае быць функцыянальным. Нашая ўдзячнасць ініцыятыве, дзякуючы якой увесь прыбытак цалкам ідзе на цэнтр «Ланка», становіцца данатам на гуманітарны праект. Удзячнасць таксама заходнім інтэлектуалам за парады: беларуска-украінскія дачыненні праходзяць вельмі цяжкі перыяд, але зацікаўленасць да пост-каланіальныях рэгіянальных студый застаецца. Збіраючы гэты пазл, мы імкнуліся вытрымаць баланс праўды і далікатнасці выказвання, быць максімальна карыснымі». (Алесь Плотка)

Аўтары

Алесь Плотка – літаратар і музыка, вакаліст гуртоў Sož і Baisan&Yasinski, аўтар трох кніг паэзіі і кніг-перакладаў на беларускую Юрка Іздрыка, Івана Сэмесюка і Аляксандра Чарнухі. 

Алесь Пілецкі – вядомы віцебскі фатограф і журналіст, публікаваўся ў буйных беларускіх медыях.  

Станіслаў Крупаж (Stanislav Krupař) –  чэскі вайсковы журналіст, вядомы па супрацы з Die Zeit, Stern, Der Spiegel, GEO, The New York Times, Time, NZZ, Reportér magazín і іншымі.