Corpus Vile
Артур Камароўскі

Набыць друкаваны асобнік можна ў нашай кнігарні. Электронная кніга: Google Play Books, Apple Books і больш.

80 стар. • ISBN 978-1-915601-10-0 • eISBN 978-1-915601-11-7

Цялеснасць, сексуальнасць і мова

“Першая нізка – гэта размовы пра маё цела і мае адносіны да яго. Чым далей я падарожнічаю, тым больш адыходжу ад уласнага цела. Там ёсць розныя ўзаемаадносіны з нейкім іншым целам, неканкрэтным. Пасля гэтага ўжо з’яўляецца канкрэтнае цела - мой партнёр. Далей –  мноства іншых целаў. Гэта такі эксперымент, такое падарожжа, у каторым я спрабую разабрацца з цялеснасцю, сексуальнасцю і з мовай таксама.

Цялеснасць, сексуальнасць і мова. Артур Камароўскі – пра паэзію, новую кнігу і пра сябе, як пра Corpus vile (ТГ канал "Тётя Ира")

Выбраныя вершы друкаваліся ў часопісах "Дзеяслоў", "Таўбін" і "Маладосць".

Калажы з кнігі

Нарадзіўся 22.03.1991 у г.п. Мір. Паэт, перформер, магістр філалогіі (літаратуразнаўства).

Скончыў ШМП пры ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” (2013, 2020).

Друкаваўся ў шэрагу беларускіх часопісаў (“Дзеяслоў”, “Маладосць” і інш.), на шматлікіх інтэрнэт-парталах (“Таўбін”, Двоеточие, полутона і інш.), а таксама ў калектыўных зборніках “Вот они, а вот мы”, “На языке тишины” (2021).

Вершы перакладаліся на украінскую, польскую, шведскую, рускую, эстонскую і англійскую мовы. Перакладае з украінскай і шведскай.

Лаўрэат прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча (2021) за дэбютную кнігу вершаў “Вада пачынае жыць”.

Удзельнік міжнародных фестываляў перформанса і мастацтва “Ребра Евы”, “Performensk”, “Carbonarium”, “NOW”.

Удзельнік ВІА “Красный Борщевик”.