Фэмінізацыя беларускай мовы
Уладзіслаў Гарбацкі

Таксама на многіх іншых кніжных пляцоўках. Дзе набыць.Пагартаць у Google Books.ISBN: 9781915601414
191 с.

Манаграфія „Фэмінізацыя беларускай мовы“ прысьвечаная аналізу жаночых агентыўна-прафэсійных назваў (Nomina agentis) у беларускай мове як у гістарычнай пэрспэктыве (у старабеларускай мове), так і ў двух узусах сучаснай беларускай мовы (тарашкевіцы, наркамаўцы). Акрамя таго ў працы ахопліваецца кампаратывісцкая пэрспэктыва – спроба высьвятліць, як функцыянуюць фэмінітывы-агентывы ў сучасных польскай, расейскай, украінскай, летувіскай і францускай мовах. У працы аналізуюцца прычыны маргіналізацыі фэмінітываў, а таксама практыкі і мэханізмы іх дэмаргіналізацыі, прадпрынятыя ў рэчышчы мастацкай літаратуры й гендарных штудыяў.

Кніга прызначаецца для ўсіх, хто цікавіцца сацыялінгвістычнымі й гендарнымі дасьледаваньнямі.

2-е выд. Першае выданне: Вільня, 2019.