Калі я выйду на волю
Ганна Комар

Кніга дакументальнай прозы «Калі я выйду на волю» апісвае дзевяць дзён, якія Ганна Комар прабыла ў зняволенні ў 2020-м. Гісторыя раскрываецца праз дзённікавыя запісы самой аўтаркі і аповеды тых, хто пражывалі міліцэйскі гвалт, арышт і зняволенне ў той самы час, і блізкіх людзей, якія падтрымлівалі нас у тыя дні.

У гэтай кнізе вы, верагодна, пазнаеце сябе, нават калі не распавядалі аўтарцы сваю гісторыю.

У кнізе шмат падтрымкі і салідарнасці, у ёй цеплыня і гумар. 

«Гэта кніга — напамін пра найлепшых нас, смелых і аб’яднаных высокімі ідэямі. Мы такімі былі — і мы такімі застаёмся», — піша Г. Комар у эпілогу.

У кнігі — незвычайны дызайн.

Гісторыі, расказаныя іншымі, перададзеныя ў кнізе амаль без знакаў прыпынку, а на месцы паўз —доўгія прабелы, якія перадаюць асаблівасці маўлення, глыбокі эмацыйны досвед.

Паколькі тэкст насычаны інтэнсіўнымі перажываннямі, дызайн кнігі стварае шмат паветра, каб чытач ці чытачка пачуваліся вольна, каб даць адчуванне бяспекі і клопату. 

Мовы кнігі — беларуская і руская (з рэдкімі англамоўнымі ўстаўкамі), бо гэта не толькі мастацкі твор, але і дакумент свайго часу.

Усе сродкі ад продажу будуць накіраваныя на падтрымку рэпрэсаваных людзей з Беларусі.

Ганна Комар у інтэрв'ю Еўрарадыё пра кнігу распавядае пра матывацыю, метад і досвед звязаны з напісаннем гэтай цудоўнай кнігі: