Mercks Graz!
Уладзіслаў Гарбацкі

Набыць друкаваны асобнік можна ў нашай кнігарні і на сайтах Amazon. Электронная кніга на Apple Books і Google Play Books. Аўдыёкніга: audiobooks.by.

“Mercks Graz!” – настальгічная аповесьць пра каханьне ў час чумы, падарожжы ў часе і дух эўрапейскага места, натхнёная месяцамі, праведзенымі аўтарам падчас кавіднай ізаляцыі ў аўстрыйскім Грацы. Гэта – шчымлівая і эмацыйная гісторыя геройства і рамантычнай повязі капітана варты Якаба і шэравокага аптэкарчыка Маціяса. Любаваньне з Замкавай гары Грацам і сузор’ем старадаўніх бажніцаў нагадваюць галоўнаму герою пра далёкае, але ўсё гэтак жа моцнае каханьне.

У кнізе таксама сабраныя падарожныя абразкі – замалёўкі эўрапейскага места, у якіх аўтар зь цеплынёю і лёгкім гумарам распавядае пра сёньняшні Грац і яго жыхароў. Нататкі перадаюць свабодную і ў нечым ідылічную атмасфэру эўрапейскага места, дзе багацьце гістарычнай архітэктуры і прыгажосьць горнага ляндшафту спалучаюцца з сучасным дызайнам і касмапалітнай культурай. Ад кулінарных цікавостак да незнарок падслуханых у чарзе гаворак, ад моўных кур’ёзаў да мясцовых расьлінаў – аўтар перабірае, як пацеркі, свае ўражаньні, якія перамяжаюцца з думкамі пра ягоны ўлюбёны Віцебск – колішні горды эўрапейскі горад, як Грац, пазбаўлены ў апошнія стагодзьдзі свайго духу і адметнасьці.

Уся кніга – прызнаньне ў любові да Грацу, а таксама да Віцебску і віцебшчыны – адметная мовай, якой яна напісаная. Аўтар сьмела ўводзіць у літаратурны ўжытак родныя яму віцебскія гаворкі – словы зь дзяцінства, пачутыя ад ягоных бабуляў, атрымліваюць новае жыцьцё на бачынках кнігі.  Атрымліваецца шматслойны эфект: гістарычная аповесьць пра Грац ХVII стаг., насельніцтва якога было сьцертае паляндрай, успрымаецца праз прызму беларускіх гаворак, амаль сьцертых расейскай каляніяльнай палітыкай.

ISBN 978-1-915601-04-9, eISBN 978-1-915601-05-6

Водгук

Я ўпершыню чытала гісторыю кахання мужавеняў (яшчэ і па-беларуску) і знаходжуся пад вялікім уражаннем. Нават слова мужавень для мяне было новым. Сказы, выразы і словы настолькі красамоўна падабраныя, што немагчыма адарвацца. Захацелася з'ездзіць у Грац і купіць алею [смяюся]. Вельмі паэтычна і рамантычна. Дзякуй вялікі за гісторыю, якая не толькі дапамагае паглядзець на каханне з іншай перспектывы, але, нягледзячы на трагічны фінал і ўсе \паралелі з паляндрай, дае кроплю надзеі на лепшае. — Алеся Каролік "Мова нанова з Варшавы"

Уладзіслаў Гарбацкі распавядае пра аповесьць. (01:08)

Караліна Мацкевіч распавядае на Маланка TV пра свой досьвед рэдагаваньня “Mercks Graz!” (05:55)

Слоўнічак

Аднаплоцкі: аднаполы.

Альканаўт: алькаголік, мачыляпа.

Басьцяга: бадзяга, валацуга, швэндала.

Басьцяцца: бадзяцца, швэндацца.

Бязьверца: бязбожнік, атэіст.

Вартоўня: вартаўнічая будка, стражніца.

Гакаўніца: цяжкая ручная пальная зброя, якая ўжывалася ў 14—18 ст. Мела пад ствалом ці пад ложам крук (гак, адсюль назва), які служыў для гашэньня аддачы пры стрэле (гэтым крукам зброя чаплялася за трывалую перашкоду, напрыклад, за верх муру).

Галы: крумянкі, ляжкі, гузно.  

Гардзёлак: падбародзьдзе.

Глог: род кветкавых расьлін сямейства ружавых.

Груца: ячныя крупы, крупнік, каша.

Гута: месца, дзе выраблялі шкло і вырабы зь яго.

Дахоўка: керамічны выраб для пакрыцьця даху.

Дутка: аптэкарская дутая шклянка, бутэлячка.

Дыхтоўны: вельмі добры, высокай якасьці.

Захмар'е: прастор над хмарамі.

Зельня: аптэка, зялейня.

Кнэблі: шмамлёткі, ціскі.

Кухан: невялікая булка.

Куруцы: Антыгабсбурскія паўстанцы з Каралеўства Вугоршчыны.

Ладнава: досыць, шмат.

Лёзны: пусты, свабодны.

Масакра: разьня.

Мужавень: маладзён, малады мужчыны.

Мэрам: нібы, быццам.

Мястовец, мястоўца: жыхар места.

Мятлюжок: смарганец; травяністая расьліна сямейства метлюжковых.

Насьценьніца: род шматгадовых травяністых расьлінаў сямейства крапіўных. Расьліна з доўгім тонкім лісьцем, часта расьце ў сценаў дамоў.

Падкрадня: употай, крадком, цішком.

Паляндра: павальная хвароба, чума, мор.

Паляндрык: памерлы ад паляндры.

Панікніца: курасьлеп.

Парашок: таблетка, лекі.

Пікінэр: жаўнер, узброены пікай.

Пярэсна: род кветкавых расьлінаў з сямейства казяльцовыя. 

Рытвіна: рыцьвіна, калдобіна.

Садаміты: гістарычная назва гомасэксульных асобаў.

Сачавічнік: травяністая шматгадовая расьліна сямейства бабовыя.

Спаруда: пабудова; гмах будынку.

Справункавы: дзелавы; які датычыцца справаў, працы.

Стражніца: вартоўня, вартаўнічая будка.

Сушпілка: зашпілка, засьцібка, брош.

Тынктура: настой лекавага рэчыва на сьпірце або этэры.

Тэрыяк: несапраўднае ўнівэрсальнае проціядзьдзе, якое, як лічылася ў Сярэднявечча, вылечвала ўсе без выключэньня атручваньні.

Угрунь: бягом; вельмі хутка.

Фіёля: маленькая аптэчная шкляначка, пляшачка.

Фузэя: стрэльба, крэсіва. Кшталт зараднай крамянёвай зброі.

Цьвердзь: фартэцыя.

Чапурыстасьць: важнасьць, надзьмутасьць.

Шатавіла: чучала.

Шквар: сьпёка, гарачыня.

Шпантон: колючая халодная зброя, кароткі варыянт пікі, аздобленай манаграмай ці гербам. Таксама зьяўлялася адзнакай вайсковай годнасьці – звычайна насіць яе мелі права капітаны ці афіцэры, у некаторых краінах падафіцэры.

Штатгальтар: губэрнатар, кіраўнік рэгіёну, зямлі, прызначаны з цэнтру.

Caritas: міжнародная каталіцкая дабрачынная арганізацыя.

Mercks Graz! is a nostalgic novella about love during the plague, time travel and the spirit of a European place. It was inspired by the months the author spent in Graz, Austria, during the Covid lockdown. It is a poignant and emotional story of human heroism and the romantic bond between the captain of the guard, Jacob, and the grey-eyed apothecary, Mathias. Admiring Graz from Castle Hill and the constellation of ancient churches the protagonist is reminded of a distant, but still strong love.

The book also contains travel impressions – sketches of Graz and its inhabitants; the author speaks about them with warmth and light humour. These short sketches convey the free and somewhat idyllic atmosphere of the European city where the wealth of historical architecture and the beauty of the mountain landscape intertwines with modern design and cosmopolitan culture. From culinary curiosities to conversations inadvertently overheard in the queue, from linguistic curiosities to local flora, the author sorts through his Graz impressions like beads interspersed with memories of and thoughts about his beloved Viciebsk - a once proud European city deprived in recent centuries of its spirit and unique character.

The entire book is a declaration of love for Graz and Viciebsk written in a distinctive language of the Viciebsk region. The author boldly introduces his native vernacular into literary use: the words of his childhood heard from his grandmothers get a new life on the pages of this book. A multi-layered effect is gained: the story about seventeenth-century Graz the population of which was wiped out by the plague is narrated through the prism of Belarusian dialects which have virtually been wiped out by Russian colonialism.