DOM: паэзія выгнання
Сяржук Сыс

Набыць папяровую вэрсію або электронную: Apple, Google, Kobo

ISBN 978-1-915601-29-2
e-ISBN 978-1-915601-30-8
135 стар., мяккая вокладка

Кніга вершаў “DOM” — гэта паэтычны экс­курс у няпростыя часы, якія закранулі Беларусь пасля 2020 года, тонкія псіхалагічныя экспрэсіі аўтара пра ўцёкі з ра­дзімы праз пяць краін, пачатак расійскай агрэсіі ва Украіне, спроба асэнсавання рэчаіснасці ды пошукі новага месца ў жыцці.

У прэсе

"Кніга  пісалася апошнія тры гады ў розных краінах, у розных месцах. І таму, калі я канцэптуальна ствараў гэтую кнігу паэзіі, я стараўся наўмысна пазначаць і даты, і месцы, дзе напісана. І для мяне яна – кніга-дзённік, хіба што паэтычны. Там можна паглядзець эвалюцыю, якую я перажыў ад часу майго выгнання з Беларусі ў ліпені 2021 года: тыя месцы, дзе я жыў, мае эмоцыі, мае перажыванні. Атрымаўся паэтычны эмацыйны партрэт той рэчаіснасці, у якой я быў." (РадыёЎнэт)

* * *

Метафарычны нерв і сюжэтнае напружанне не адпускаюць чытача ад вершаваных строф Сержука Сыса. (Леанід Галубовіч)

Сяржук Сыс здолеў перадаць праз сцігмы вершаў нярвовае трапятанне сваёй душы. Жыццё, думкі, пачуцці, каханне і горыч адстойваюцца, набіраюць водар і ператвараюцца ў гаркавае, ці салодкае, ці сухое каштоўнае віно вершаў. (Алесь Бяляцкі)

https://sys-s.org/2024/1102

Сяржук Сыс — паэт, праваабаронца, журналіст і перакладчык.

У цэнтральным друку дэбютаваў у 1986 годзе паэтыч­най падборкай у часопісе “Маладосць”. Быў сябрам Та­варыства маладых літаратараў “Тутэйшыя”. Друкаваўся ў рэспубліканскіх і замежных выданнях; аўтар шматлікіх калектыўных зборнікаў і анталогій, а таксама кніг паэзіі “За трапяткім матыльком кахання” (2000 г.), “Стрэмка” (2011) і “Павук” (2014). Лаўрэат прэміі “Зала­ ты апостраф” (2008), пераможца Мінскага фестывалю аднаго верша (2009). Творы перакладаліся на дзясяткі еўрапейскіх моў.

Па прычыне крымінальнага пераследу ў Беларусі з­-за пра­ваабарончай дзейнасці быў вымушаны пакінуць краіну.