Пад асобнымі коўдрамі
Вольга Гапеева

Таксама на Apple Books, Google Play Books.

ISBN 9781915601469, 64 с., мяккая вокладка.
ISBN 9781915601476 (электронная кніга)
Пагартаць у Google Books

Кніга Вольгі Гапеевай „Пад асобнымі коўдрамі“ — гэта падарожжа па мовах і краінах, рэальнасцях і планетах, дзе меланхолія мяжуе з іроніяй, дзе ёсць месца ўдумлівым разважанням і няпростым пытанням, дзе спалучаецца трагічнае і камічнае, штодзённае і трансцэндэнтнае. У кнігу ўвайшлі вершы апошніх гадоў (2020–2024). Як і ў папярэдніх зборніках, аўтарка застаецца адданай сваім гуманісцкім прынцыпам і фемінісцкім перакананням.

* * *

Вольга Гапеева (Volha Hapeyeva) — паэтка, мыслярка, перакладчыца і лінгвістка. Ейныя творы перакладзеныя больш чым на 15 моваў свету. Стыпендыятка міжнародных праграм для літаратараў (Аўстрыя, Германія, Латвія, Швейцарыя), удзельніца шматлікіх міжнародных літаратурных фестываляў (Славенія, Германія, Калумбія, Чэхія, Швейцарыя, Польшча і інш.). Лаўрэатка літаратурных прэмій (“Rotahorn”, Аўстрыя, 2021; „Wortmeldungen“, Нямеччына, 2022 і інш.).

Аўтарка кніг паэзіі “Словы якія са мной адбыліся” (2020), “Парадокс “Немаўля” (2022), “Граматыка снегу” (2017) і інш., раманаў “Кэмэл-трэвэл” (2019) і “Самота, што жыла ў пакоі насупраць” (2021), кніг для дзяцей “Сумны суп” (2014), “Дзве Авечкі” (2017), “Адна Шкарпэтка” (2020).