Выпадак
Дзмітрый Рубін

Набыць друкаваны асобнік можна ў нашай кнігарні. Электронная кніга: Google Play BooksApple Books.

зборнік-верш, зборнік-спроба
сыграць сябе на адной струне,
якая пастаянна рвецца,
зборнік-выпадак чарговага паэта
з чарговага акна
на чарговую чыстую старонку

* * *

73 стар. • ISBN 978-1-915601-12-4 • eISBN 978-1-915601-13-1

* * *

Выпадак – не выпадковая кніга паэзіі. Выпадак існуе таму, што існуе беларуская рэальнасць. Лірыка – нагода для дэкламацыі, дэкламацыя – нагода для правакацыі, правакацыя – для ўдумлівання, удумліванне – для прыватнасці, адзіноты. Самае галоўнае тут сказана тым, хто адзін, каго не пытаюць, хто гаворыць сабе пад нос, агаворваецца, аступаецца, падае. Самае галоўнае сказана выпадкова, праз выпадковае сугучча, праз імгненна падабраны (з паветра!) шчыт іроніі і гумару. Кароткія, замкнутыя вершы падкрэсліваюць бязмернасць бязлітаснага свету, супраць якога яны гавораць. Яны гавораць у падзенні, ротам у асфальт, у снег. Дзмітрый Рубін выводзіць гульнявую апантанасць смехам і смерцю на новы ўзровень: ён ведае, што такое страта, страх і боль, і таму гульня яго сапраўдная. – Вальжына Морт