Вечарыны ў Тбілісі
19 – 21 лютага 2023

Дзень роднай мовы

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Запрашаем адсвяткаваць яго чытаннем паэзіі.

Прыносьце з сабой верш на любой мове, якім бы вы хацелі падзяліцца з іншымі, і калі маеце дзяцей, дапамажыце ім прачытаць верш таксама. А таксама прыходзьце проста паслухаць іншых.

Таксама ў праграме:

На вечарыне можна будзе таксама набыць кнігі выдавецтва «Скарына».

Удзел вольны.

Зарэгістравацца

А перад тым:

Ці ведалі вы, што Вікіпэдыю можа рэдагаваць любы чалавек?

Але для гэтага ёсць свае правілы і нормы. Пра самыя асноўныя з іх мы й пагаворым на воркшопе і зробім першыя крокі для таго, каб узбагаціць Вікіпэдыю ўласнымі ведамі.

Вядоўца Ігар Іваноў, стваральнік вікіпэдыйнай суполкі ў Лёндане.

Удзел вольны.

Зарэгістравацца

На воркшоп пажадана прынесці з сабой ноўбук ці пляншэт. Занятак будзе па-беларуску, але рэдагаваць Вікіпэдыю можна й на іншых мовах.


Клуб «Мова Нанова» у Тбілісі. Тэма сустрэчы - традыцыйная беларуская лаянка.

Госць сустрэчы – Уладзіслаў Гарбацкі, сацыялінгвіст, пісьменьнік і перакладнік з Вільні.

Уладзіслаў далучыцца да сустрэчы, каб паказытаць нас сваімі знаходкамі для слоўніка нецэнзурнай лексікі. Яна і багатая, і вясёлая, бо беларусы ня столькі мацюкаліся, колькі брахаліся. Дык калі ўжо брахацца, то па-беларуску! 

А заадно мы спытаем Уладзіслава пра бягухаў, аўтарак і прэзідэнтак, бо ў свой час менавіта ён стварыў першую па-сапраўднаму папулярную кнігу пра аўтэнтычныя для беларускай мовы фэмінітывы, якія ўжо не здзіўляюць нас так, як дзесяць гадоў таму.

Падчас сустрэчы рыхтуйцеся да інтэрактыву: вас чакаюць словатворчыя гульні, сацыялінгвістычныя апытанкі, а яшчэ шмат смеху.

Удзел вольны.

Калі: 20 лютага 19:00-21:00

Дзе: Тбілісі, 500м от плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)

Рэгістрацыя ў Тэлеграме да @kropkawork