Вечарына ў Варшаве
18 лютага 2023

На вечарыне ў варшаўскім офісе Руху Беларускай Салідарнасьці мы размаўлялі пра тое, што выдавецтва "Скарына" – гэта працяг доўгай і багатай традыцыі беларускага кнігадруку ў Вялікабрытаніі, слухалі паэзію аўтараў і аўтарак кнігаў, што ўжо выйшлі ці рыхтуюцца да друку, і распыталі Ўладзіслава Гарбацкага, аўтара "Mercks Graz" і перакладніка "Бэйруцкіх апавяданьняў", пра ягоную творчасьць.

У вечарыне возьмуць удзел стваральнік выдавецтва Ігар Іваноў, рэдактар Уладзіслаў Гарбацкі — пісьменнік, сацыялінгвіст, аўтар працаў пра фемінітывы ў беларускай мове, перакладнік нобелеўскай лаўрэаткі Ані Эрно і яшчэ некалькі аўтараў/к і паэтаў/к!

Паразважаем, ці трэба беларускай дыяспары свае выдавецтвы і якая будучыня іх чакае, распавядзем і пра кніжныя навінкі.

Таксама на вечарыне можна будзе набыць кнігі выдавецтва «Скарына» і раман «Падзея» Ані Эрно.